Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРТЫНЮК Сцяпан Карнілавіч
[1906, в. Мацяшоўка, цяпер Люблінскае ваяв., Польшча — ?], пажарнік. З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны 19.11.1957 у в. Тур’я тагачаснага Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Асуджаны 29.1.1958 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.6.1959 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа М. № П-6202 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, p. 90]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.