Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШТРЫКМАН Ілья Натанавіч
[1906, Брэст — ?], журналіст. З купецкай сям’і. Меў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту стыль-рэдактар у друкарні імя Сталіна. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 4.8.1935 у Мінску па адрасе: вул. Нова-Маскоўская, д. 23, кв. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 10.4.1935 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД (Хабараўскі край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобл. 12.12.1989. Асабовая справа Ш. № 29978-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.