Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЙСКІ Міхаіл Сямёнавіч
[1906, Беласток, цяпер Польшча — 1.9.1938, Мінск, турма НКВД], службовец. З сям’і рабочага. Член КПЗБ з 1926, сакратар ЦК камсамола Зах. Беларусі. Да арышту прадстаўнік польскай секцыі (аддзела) «КІМа». Арыштаваны 17.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, д. 16, кв. 5. Асуджаны 26.5.1938 «тройкай» НКВД як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны.
17.12.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камуністычная, д. 16, кв. 5 арыштавана студэнтка МВПІ Майская Лідзія Майсееўна (н. ў 1907 у Вільні, цяпер Вільнюс, Літва, у сям’і службоўца), жонка Міхаіла Майскага. 15.6.1938 «тройкай» НКВД яна была асуджана як «агент польскай разведкі» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана разам з мужам 1.6.1959 трыбуналам БВА. Справа сям’і М. № 14234-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.