Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПРАКАПОВІЧ Пётр Васілевіч 

ПРАКАПОВІЧ Пётр Васілевіч

[1905, пас. Іздзешкава Смаленскай вобл. — ?], службовец. З рускай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Удзельнічаў у 2-й сусветнай вайне. Падчас арышту юрысконсульт Ваўкавыскага цэментнага завода «Перамога». Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 7.8.1948. Асуджаны 5.10.1948 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Кіраўскай вобл. Вызвалены 19.4.1955. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 7.2.1962 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа П. № П-7265 з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"