Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕВІН Шая Ільіч 

ЛЕВІН Шая Ільіч

[1905, Вілкавішкіс, цяпер Літва — 9.7.1938, Мінск, НКВД], педагог, адміністрацыйны работнік. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1928). Працаваў нам. дырэктара Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 4.3.1938 у Мінску па адрасе: Чэрвеньскі тракт, д. 83, кв. 1. Выключаны з ВКП(б). Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 26.5.1938 як «літоўскі палітэмігрант» і «з 1924 г. агент Літвы і Польшчы, які нелегальна прыбыў у СССР» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 1.12.1956. Асабовая справа Л. № 8178-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"