Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЦІХАНАЎ Сяргей Васілевіч
[1904, Магілёў — 17.8.1938, Уладзівасток, НКВД], лётчык. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту камандзір 17-й авіяэскадрыллі [базіравалася на бухце Урангель Прыморскай вобл. (Далёкаўсходняга краю)]. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 6.4.1938. Асуджаны 17.8.1938 «тройкай» НКВД за «здраду радзіме і ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.11.1959 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа Ц. № 8768-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.