Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЎЛОЎСКІ Іван Васілевіч 

ПАЎЛОЎСКІ Іван Васілевіч

[1904, Каменскае Екацярынаслаўскай губ., цяпер Днепрапятроўская вобл., Украіна — ?], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык тэатральнага аддзела газ. «Літаратура і мастацтва». Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 5.6.1938 у Мінску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 8. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД за «шпіянаж». Пакаранне адбываў у турме № 5 Табольска Омскай вобл. Вызвалены 13.5.1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа П. № 27251-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"