Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЁСІК Мікалай Пятровіч
[1904, в. Мікалаеўшчына Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — 3.11.1937, Масква, НКВД], навучэнец, верагодна, сваяк братоў Язэпа і Аляксандра Лёсікаў. Падчас арышту студэнт Маскоўскага інстытута інжынераў камунальнай гаспадаркі. Арыштаваны 25.8.1937 у Маскве па адрасе: вул. Люсінаўская, д. 14. кв. 2. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 1.11.1937 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 6.10.1958. Асабовая справа Л. П-58642 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.