Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЯНЭЛЬ Кузьма Іванавіч
[1904, в. Мацкі Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — 21.5.1934, ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у КПЗБ (1924). Падчас арышту нам. дырэктара Мінскага садова-агаpодніннага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 23.9.1933 у Мінску па адрасе: Малагеоpгіеўскі зав., д. 12/1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Я. (спынена 16.8.1956) № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр. Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.