Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАПКЕВІЧ Мікалай Аляксеевіч
[1904, в. Богаслаўка Варонежскай губ., цяпер Варонежская вобл., Расія — 10.1.1938, Віцебск, НКВД], ветэрынар. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў асістэнтам у Віцебскім ветзаапункце. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.11.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Аршанская, д. 35. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 17.11.1937 як «член ПАВ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 13.9.1957. Асабовая справа Л. № 6820-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.