Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » СЦЕПАНЮК Уладзімір Герасімавіч 

СЦЕПАНЮК Уладзімір Герасімавіч

[1903, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 17.5.1938, Масква, НКВД], тэхнік. З сям’і бел. рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы тэхнік дырэкцыі Маскоўскіх тэлеграфных сетак. Арыштаваны 3.3.1938 у Маскве па адрасе: вул. Ніжнія Сырамятнікі, д. 315, кв. 35. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 30.4.1938 за «прыналежнасць да контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 8.9.1956. Асабовая справа С. № П-26033 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"