Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РЫНЕЙСКІ Антон Альгердавіч 

РЫНЕЙСКІ Антон Альгердавіч

[1903, ? — 27.8.1937, Мінск, НКВД], археолаг, гісторык, краязнавец. У 1929—37 працаваў у Інстытуце гісторыі БелАН. Вывучаў археалагічныя помнікі Палесся і Міншчыны эпохі бронзы і жалезнага веку, дрыгавіцкія курганы, гарадзішчы. Арыштаваны 19.5.1937 асобай нарадай пры НКВД БССР. Абвінавачваўся ў «шпіянажы на карысць Польшчы» і ва «ўдзеле ў шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці ПАВ». 25.8.1937 асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Тв.: Разведачная археалагічная экспедыцыя // Наш край. 1929. № 8/9; Да археалагічнага вывучэння Беларусі // Тамсама. 1929. № 11; Археалагічныя разведкі на р. Пціч // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БелАН. 1932. Т. 3.

Лiт.: Вяргей В.С. Археалагічная навука ў Беларускай ССР, 1919—1941 гг. Мн., 1992; ЭГБ, т. 6—1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"