Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЮКАЎ Канстанцін Юльянавіч (Емяльянавіч) 

ЮКАЎ Канстанцін Юльянавіч (Емяльянавіч)

[1902, Свянцяны Віленскай губ., цяпер Швянчоніс, Літва — 7.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], работнік культуры. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык сектара мастацтваў аддзела культасветработы ЦК ВКП(б). Арыштаваны 3.2.1938 у Маскве па адрасе: вул. Герцэна, д. 47, кв. 44. Асуджаны 7.9.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 7.9.1938 у Маскве. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.4.1956.

Кр.: Расстрельные списки: Москва 1937-1941: «Коммунарка», Бутово. М., 2000.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"