Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МІНКІН Калман Маркавіч 

МІНКІН Калман Маркавіч

[1902, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны служачы. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1921 уступіў у ВКП(б). Да арышту загадчык аддзела друку пры ЦВК БССР. Арыштаваны 27.12.1936 у Мінску. Выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 24.11.1937 як «актыўны член контррэвалюцыйнай трацкісцка-тэрарыстычнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.8.1957. Асабовая справа М. № 10781-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. 2-я Аранская 4б, кв. 2 арыштавана педагог Мінскага гарадскога дашкольнага камітэта, маці дваіх дзяцей, Мінкіна Марыя Вульфаўна (н. 11.12.1904 у Магілёве ў сям’і рабочага, атрымала вышэйшую адукацыю), жонка Калмана Мінкіна. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД яна была асуджана як «член сям’і здрадніка Радзімы» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана Вярхоўным судом СССР 28.4.1956. Асабовая справа М. № 7199-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"