Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » РАГАВЕНКА Васіль Канстанцінавіч
[1902, Мінск — ?], службовец. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інстpуктаp Наркамата асветы БССР. Арыштаваны 29.8.1936 у Мінску па адрасе: Ленінградскі зав., д. 12, кв. 3. Асуджаны 29.5.1938 як «член нацыянал-фашысцкай групоўкі» да 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю (бухта Нагаева). Вызвалены 30.8.1944. Вярнуўся на радзіму, жыў у Віцебску. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда СССР 31.1.1955. Асабовая справа Р. № 6169-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве KДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.