Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ОБУХАЎ (АБУХОЎ) Барыс Аляксандравіч
[1902, в. Чорная Цвярской губ., цяпер Цвярская вобл., Расія — 31.10.1937, Мінск, НКВД], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. загадчык кафедры анатоміі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты. Арыштаваны 25.4.1937 у Віцебску па адрасе: вул. Ленінская, д. 47. Асуджаны 30.10.1937 у Мінску пазасудовым органам НКВД як «член шпіёнскай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 17.11.1956. Асабовая справа О. № 6609-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.