Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАМАЎ Лазар Ісакавіч
[1901, Слуцк, Мінскай губ., цяпер райцэнтр Мінскай вобл. — 22.9.1938, Мінск, НКВД], журналіст. З сям’і рабочага. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту загадчык аддзела мінскай яўрэйскай газ. «Октобэр» («Кастрычнік»). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны ў Мінску. Асуджаны «тройкай» НКВД 20.9.1938 за «прыналежнасць да шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.4.1964. Асабовая справа П. № 18725-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.