Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯШЧЫНСКІ Іосіф Аляксандравіч
[1901, Мінская губ., цяпер Мінская (?) вобл. — ?], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту працаваў на ст. Купіна Омскай чыгункі. Арыштаваны 19.3.1921. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай дзейнасці». 25.4.1921 Омскай губернскай надзвычайнай камісіяй справа накіравана ў Маскву ў міжведамасную камісію па прымяненні амністыі. Канчатковае рашэнне па справе не прынята. Далейшы лёс Л. невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Омскай вобл. 24.7.1996.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Омской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.