Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РАІНЧЫК Іван Раманавіч 

РАІНЧЫК Іван Раманавіч

[1901, в. Зарудаўе Гродзенскай губ., цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. — 27.9.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец, вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту ваенны інжынер 2-га рангу, начальнік аддзела Навукова-выпрабавальнага інстытута інжынернай тэхнікі Чырвонай арміі. Арыштаваны 27.3.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., ст. Нахабіна Калінінскай чыгункі. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 27.9.1938 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 20.6.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"