Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ФЕДАРКЕВІЧ Трафім Сцяпанавіч
[1901, в. Галенчыцы Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту ваенны інжынер 71-га будаўнічага батальёна ў Варашылаўскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 9.9.1937. Асуджаны 4.1.1938 асобай нарадай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў Свярдлоўскай вобл. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.11.1957 трыбуналам Далёкаўсходняй ВА. Асабовая справа Ф. № П-8077 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.