Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » УСАВА А[настасія] І[ванаўна] 

УСАВА А[настасія] І[ванаўна]

[1901 — ?], жыхарка Магілёўскай вобл. З 1947 член царквы пяцідзесятнікаў. У 1952 накіравала Сусветнаму савету міру, які адкрываўся 5.12.1952 у Вене, два лісты, дзе пісала: «Ходзяць чуткі, што амерыканскі ўрад выдаткаваў 100 мільёнаў долараў дзеля ратавання народаў, якія не падпарадкоўваюцца закону чалавечаму. То прашу не адхіляць маёй просьбы і ўнесці мяне ў лік гэтых перасяленцаў. Яшчэ сардэчная просьба да вас не перадаваць маё пасланне ў Маскву, бо з гэтага горада распаўсюджваецца на ўсю зямлю праўленне чалавечае, якое падлягае суду Божаму». Асуджана паводле артыкула «антысавецкая агітацыя і прапаганда» 16.6.1953. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: ДА РФ. Ф. 8131, воп. 31, спр. 56263.

Літ.: 580, с. 143.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"