Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХАХЛОЎ Андрэй Фёдаравіч
[1900, Сурскае Сімбірскай губ., цяпер Ульянаўская вобл., Расія — 13.8.1948, ГУЛАГ], музыкант. З сям’і рабочага. Працаваў у гарадскім ансамблі песні і танца. Уступіў у ВКП(б). Удзельнік 2-й сусветнай вайны. Быў жанаты, гадаваў чацвярых дзяцей. Арыштаваны 18.12.1944 у Барысаве па адрасе: вул. 3-я Інтэрнацыянальная, д. 34. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 21.7.1945 за «здраду радзіме» да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Кемераўскай вобл. (Марыінск). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 26.3.1996. Асабовая справа Х. № 36770-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Административно-территориальное деление союзных республик.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.