Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СУХАДОЛЬСКІ Аляксей Сямёнавіч
[1900, в. Шчэцінка (?) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі (?) р-н Віцебскай вобл. — ?], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інструктар гітарнага цэха Томскага музкамбіната. Арыштаваны 12.11.1937. Асуджаны 15.11.1937 за «тэрарызм» да 10 гадоў ППК і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 30.7.1959.
Кр.: Книга памяти томичей.
[From the book: vol. III, book 2, p. 333]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.