Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПРУДНІКАЎ Павел Рыгоравіч 

ПРУДНІКАЎ Павел Рыгоравіч

[1900, в. Рэкта Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту (13.11.1936) выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 27.10.1938 за «контррэвалюцыйную нацдэмаўскую дзейнасць». Пакаранне адбываў у Джамбульскай вобл. Вызвалены 10.8.1954. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда БССР 13.6.1956. Асабовая справа П. № 5382 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"