Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАРОЗАЎ Іван Селіверставіч
[1900, в. Мілашова Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Міёрскі р–н Віцебскай вобл. — 10.11.1937, Ленінград, НКВД], цясляр, верагодна, брат Ігната Марозава. З бел. сям’і. Падчас арышту цясляр 210-га ваенна-будаўнічага ўчастка. Арыштаваны 20.9.1937 у Ленінградзе па адрасе: Вялікая Охта, Аб’язная шаша, д. 12, кв. 5. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 3.11.1937 за «шпіянаж» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.