Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЫШКО Мікалай Мікалаевіч
[1900, в. Засялечча Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Асіповіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 28.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту нам. начальніка палітаддзела Паўднёва-Усходняй чыгункі, член ВКП(б). Арыштаваны 30.4.1938 па адрасе: Маскоўская вобл., Ухтомскі р-н, пас. Пярова, вул. Ухтомскага, д. 6, кв. 66. Асуджаны 28.8.1938 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.2.1958.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 468–469]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.