Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАЙ Іван Паўлавіч
[19.10.1890, мяст. Броды Радамскай губ., цяпер Польшча — 1938, ГУЛАГ], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Верагодна, добра валодаў англійскай мовай. Працаваў выкладчыкам, дацэнтам, загадчыкам вучэбнай часткі Мінскага індустрыяльнага (?) інстытута. Быў жанаты, гадаваў траіх дзяцей. Падчас арышту навуковы супрацоўнік «ОЖДС» (?). Арыштаваны ў 1933 у Мінску. Асуджаны калегіяй АДПУ СССР у 1934 (?) як «член контррэвалюцыйнага паўстанцкага атрада, арганізаванага з мэтай звяржэння савецкай улады» і як «агент англійскай разведкі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Далёкаўсходні канцлагер НКВД Хабараўскага краю. У зняволенні за «распальванне незадаволенасці сярод вязняў» прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 28.11.1956. Першая справа М. № 8169-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.