Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛАШКЕВІЧ Леанард Янавіч 

ЛАШКЕВІЧ Леанард Янавіч

[1899, Рыга, цяпер Латвія — 30.10.1937, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і рабочага. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1920). Да арышту нам. наpкама саўгасаў БССР. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 1.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1, кв. 13. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 29.10.1937 за «шкодніцтва ў галіне жывёлагадоўлі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.3.1957. Асабовая справа Л. № 10143-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"