Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » РУТ (РУДНІЦКІ-ШОЛЬЦ) Рычард Ісакавіч 

РУТ (РУДНІЦКІ-ШОЛЬЦ) Рычард Ісакавіч

[1899, Навагрудак Гродзенскай губ. — 8.12.1937, НКВД], вайсковец. З яўрэйскай рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Да арышту слухач Ваенна-медыцынскай акадэміі ў Ленінградзе. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 4.10.1937. Асуджаны 2.12.1937 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.9.1957 трыбуналам Маскоўскай ВА. Асабовая справа Р. № П-8438 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"