Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » САНЧУК Пётр Апалінаравіч 

САНЧУК Пётр Апалінаравіч

[1899, в. Даpава Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 21.9.1938, Хабараўск, НКВД], вайсковец. З сям’і службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1918). Удзельнічаў у падаўленні Дутаўскага паўстання, баях на паўднёвым фронце. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У міжваенны час камандзір брыгады, палкоўнік 110-й авіяцыйнай бpыгады. Арыштаваны 4.8.1938 у Хабаpаўску. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 21.9.1938 за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і як «член тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 4.1.1958. Асабовая справа С. № 18340-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"