Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » МЕЙСАК Сільвестр Якаўлевіч 

МЕЙСАК Сільвестр Якаўлевіч

[1899, в. Алянец Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.8.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту дывізіённы камісар, нам. начальніка палітаддзела Галоўнага ўпраўлення супрацьпаветранай абароны СССР. Арыштаваны 27.6.1938 у Маскве па адрасе: вул. Пакроўка, д. 20/1, кв. 67. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 25.8.1938 за «шпіянаж і ўдзел у контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 3.3.1956.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"