Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАЎЛОЎСКІ Мікалай Уладзіміравіч 

ПАЎЛОЎСКІ Мікалай Уладзіміравіч

[1898, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — 10.11.1938, Мінск, НКВД], артыст. Працаваў у аркестры Беларускага дзяржаўнага радыёкамітэта. Арыштаваны 24.8.1937 у Мінску па адрасе: Трамвайны зав., д. 14, кв. 3. Асуджаны «тройкай» НКВД 1.11.1938 як «агент польскай разведкі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 28.4.1989. Асабовая справа П. № 25066-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"