Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ШЭЙНІН Аркадзь Ільіч
[1898, Віцебск — ?], службовец. З сям’і службоўца. У 1919—20 ваяваў у складзе Чырвонай арміі. Уступіў у ВКП(б). Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту член прэзідыума Дзяржплана БССР. Арыштаваны 4.12.1930 у Мінску па адрасе: вул. Рэвалюцыйная, д. 19, кв. 7. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 23.7.1931 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «шкодніцтва» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з Новасібірскіх канцлагераў. Вызвалены ў ліст. 1938. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 11.10.1957. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа Ш. № 11457-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 2, p. 470]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.