Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛЕБЕРЭХТ Карл Карлавіч 

ЛЕБЕРЭХТ Карл Карлавіч

[1898, в. Неб (?), потым Рэспубліка немцаў Паволжа, цяпер Саратаўская вобл., Расія — 8.2.1938, Мінск, НКВД], педагог. З нямецкай мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту выкладчык рабфака Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Беспартыйны. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 17.12.1937. Асуджаны 21.1.1938 як «агент Германіі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 7.8.1989. Асабовая справа Л. № 12934 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"