Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ХАРКЕВІЧ Анастасія Канстанцінаўна
[1897, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык вячэрняга рабфака (Орша). Арыштавана 20.7.1938. Асуджана «тройкай» НКВД 20.10.1938 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана пракуратурай Віцебскай вобл. 18.10.1989. Асабовая справа Х. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.