Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯСІНСКІ Міхаіл Міхайлавіч 

ЯСІНСКІ Міхаіл Міхайлавіч

[1897, в. Лучыцы Мазырскага пав., цяпер Петpыкаўскі p-н Гомельскай вобл. — 21.12.1937, Орша, НКВД], педагог, брат Аляксандра і Валянціна Ясінскіх. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў настаўнікам у Багушэўскай чыгуначнай школе Сенненскага р-на Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў дваіх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Багушэўску. Асуджаны 29.11.1937 паводле пастановы калегіі НКВД СССР як «агент польскіх разведвальных органаў» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны пракурорам БВА 9.10.1989. Асабовая справа Я. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"