Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛАМАКА Фама Васілевіч
[1897, Бабруйск Мінскай губ., цяпер Магілёўская вобл. — ?], службовец. З бел. рабочай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю, уступіў у ВКП(б). Да арышту працаваў лектарам у раённым прафсавеце Бабруйска. Быў жанаты, меў двух сыноў. Арыштаваны 2.9.1935. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 29.10.1935 за «ўтойванне ад партыі службы ў белай арміі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены 1.4.1936 (?). Працаваў грузчыкам у арцелі «Чырвоны транспарт». Зноў арыштаваны 17.12.1937 у Бабруйску па адрасе: вул. Ручэйная, д. 2. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». 19.12.1937 справа спынена з-за недаказанасці абвінавачвання. Далейшы лёс Л. невядомы. Па першай справе (№ 4912; захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны пастановай НКВД БССР 5.2.1937.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.