Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯНКОЎСКІ Мікалай Кліменцевіч 

ЯНКОЎСКІ Мікалай Кліменцевіч

[1896, мяст. Усвят Вяліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — 25.4.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], інжынер. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту інжынер будаўнічага аддзела гарана. Арыштаваны 26.2.1938 у Маскоўскай вобл. па адрасе: ст. Сходня Кастрычніцкай чыгункі, Дружнікоўскі зав., д. 2 (інтэрнат). Асуджаны 25.4.1938 «за шпіянаж і прыналежнасць да контррэвалюцыйнай арганізацыі ў Бураціі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 22.2.1958.

Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».

Кр. геагр. Волости и важнейшие селения; Административно-территориальное деление союзных республик.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"