Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЧУДОВІЧ Валянцін Уладзіміравіч
[1896, Лібава, цяпер Ліепая, Латвія — ?], педагог. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык Магілёўскага педагагічнага інстытута. Арыштаваны 25.11.1936. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 27.10.1938 за «контррэвалюцыйную нацдэмаўскую дзейнасць» да 6 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда БССР 13.6.1956. Асабовая справа Ч. № 5382 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.