Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯВОНАЎ Уладзімір Апанасавіч
[1896, Вільня, цяпер Вільнюс, Літва — 8.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. Падчас арышту начальнік паравознага дэпо Манчагорскай чыгуначнай веткі, член ВКП(б). Арыштаваны 4.10.1937 у Манчагорску па адрасе: вул. Заходняя, д. 5, кв. 4. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 2.12.1937 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай шкодніцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.