Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЛАГУН Іван Іванавіч 

ЛАГУН Іван Іванавіч

[1896, в. Страліца Віцебскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — ?, ГУЛАГ], вайсковец, службовец. Служыў у царскай арміі, афіцэр. У 1930-я г. ў зняволенні ў Беламорска-Балтыйскім канцлагеры НКВД Карэла-Фінскай АССР. 12.9.1937 узяты пад варту. 20.9.1937 асуджаны як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны ў наваколлі Кемі. Рэабілітаваны пракурорам Карэльскай АССР 27.3.1989.

Кр.: Інфармацыя з базы даных Ю.А.Дзмітрыева.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"