Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЯКАЧУК Іван Якаўлевіч 

ЯКАЧУК Іван Якаўлевіч

[1896, в. Салавічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.10.1938, Масква, НКВД], педагог, вайсковец. З сям’і бел. службоўца. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту выкладчык аднаго з маскоўскіх ваенных вучылішчаў. Арыштаваны 18.2.1938. Асуджаны за «ўдзел у антысавецкай ваенна-фашысцкай змове» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 15.6.1959 Вярхоўным судом БССР. Асабовая справа Я. № П-7338 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"