Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » УЛАДЗІМІРАЎ Уладзімір Канстанцінавіч 

УЛАДЗІМІРАЎ Уладзімір Канстанцінавіч

[1896, в. Манцавічы Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Лідскі р-н Гродзенскай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Меў незакончаную вышэйшую адукацыю. Выкладаў на Барысаўскім рабфаку. Арыштаваны 18.3.1933 у Барысаве па адрасе: вул. Бярэзінская, д. 19, кв. 14. Асуджаны «тройкай» НКВД 10.5.1933 за «шпіянаж на карысць Польшчы» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 10 гадоў ППК. Вызвалены ў 1947. Зноў арыштаваны 29.10.1949 і пастановай асобай нарады пры МДБ СССР асуджаны да высылкі ў Кустанайскую вобл. Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.2.1956. Асабовая справа У. № 22819-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"