Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЮЖЫК Яўген Адамавіч
[1896, в. Вётхава Ашмянскага пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл. — 8.10.1937, Смаленск, НКВД], партыйны і грамадскі дзеяч, педагог. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). З 1918 на паpтыйнай, з 1920 на падпольнай pабоце ў Зах. Беларусі. Падчас арышту дырэктар доследнай станцыі Баpысаўскага свінаводчага саўгаса-тэхнікума. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 16.8.1933 у Барысаве. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 3 гадоў ППК. Вызваліўся, працаваў настаўнікам у школе в. Язвіна Смаленскага р-на. Зноў арыштаваны 3.8.1937. Асуджаны 28.9.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Ю. (спынена 16.8.1956) № 10182-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Смоленский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.