Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » СТАСЕВІЧ Павел Рыгоравіч
[1895, мяст. Антопаль Кобрынскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Драгічынскі р-н Брэсцкай вобл. — 15.3.1938, Масква, «Камунарка», НКВД], вайсковец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту начальнік марскога аддзела Генеральнага штаба Чырвонай арміі. Арыштаваны 13.1.1938 у Маскве па адрасе: Лубянскі зав. (?), д. 17, кв. 8. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 15.3.1938 за «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 8.9.1956.
Кр.: Расстрельные списки: «Коммунарка».
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 311–312]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.