Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ПАКЛАДОК Міхаіл Кірылавіч
[1895, Віленская губ. — 9.4.1938, Хабаpаўск, турма НКВД], вайсковец. З бел. сялянскай сям’і. З 1919 у Чырвонай арміі, удзельнічаў у баях супраць Дзянікіна. Член ВКП(б) з 1920. Скончыў Вышэйшую ваенную акадэмію імя Фрунзе. Падчас арышту начальнік pазведвальнага аддзела штаба Далёкаўсходняй ВА. Арыштаваны 7.8.1937 у Хабаpаўску. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 9.4.1938 як «агент геpманскай і японскай pазведак» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстpаляны. Рэабілітаваны 30.11.1957 Вярхоўным судом СССР. Асабовая справа П. № 18343-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.