Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ЧЫЖ Міхаіл Уладзіміравіч 

ЧЫЖ Міхаіл Уладзіміравіч

[1895, в. Вялікая Сліва Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 15.9.1937, Санкт-Пецярбург, НКВД], службовец, партыйны работнік. З бел. сям’і. У 1919 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту адказны парткантралёр Упаўнаважанага камісіі партыйнага кантролю пры ЦК ВКП(б) па Ленінградскай вобл. Арыштаваны 9.4.1937 у Ленінградзе. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. Асуджаны 31.8.1937 камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «спробу здзяйснення тэрарыстычнага акта» да ВМП. Расстраляны.

Кр.: Ленинградский мартиролог.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"