Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » МАТЧЭНЯ Канстанцін Лявонавіч
[1894, в. Тухавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Ляхавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 24.11.1937, Ленінград, НКВД], інжынер, брат Дзмітрыя Матчэні. У 1924 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту тэхнолаг гарачай апрацоўкі завода «ВАРЗ» (?), былы загадчык групавой прыёмкі сыравіны аддзела тэхнічнага кантролю завода імя Жданава. Арыштаваны 1.11.1937 у Ленінградзе па адрасе: Васільеўскі востраў, 16-я лінія, д. 27, кв. 6а. Выключаны з партыі ў сувязі з арыштам. 19.11.1937 асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
[From the book: vol. III, book 2, p. 97]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.