Index » Даведнiкi » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991. » Том III. Кнiга II » ЛЯНЦЭВІЧ Канстанцін Іванавіч
[1894, в. Каршакі Лідскага пав. Віленскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 29.9.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Падчас арышту інжынер-эканаміст Іжорскага завода. Арыштаваны 1.9.1937 у Колпіна Ленінградскай вобл. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 22.9.1937 за «антысавецкую агітацыю» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
[From the book: vol. III, book 2, pp. 49–50]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.