Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Даведнiкi  » Рэпрэсаваныя лiтаратары, навукоўцы, работнiкi асветы, грамадскiя i культурныя дзеячы Беларусi. 1794-1991.  » Том III. Кнiга II  » ПАХОДАЎ Фядосій Фёдаравіч 

ПАХОДАЎ Фядосій Фёдаравіч

[1894, в. Выдрыца Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — 25.3.1938, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Апошняе месца работы — нам. старшыні Гарадзецкага сельскага савета, старшыня калгаса «Свабода». Арыштаваны 10.3.1938 у Гарадзецкім сельсавеце. Асуджаны «тройкай» НКВД 19.3.1938 за «контррэвалюцыйную агітацыю» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 19.6.1989. Асабовая справа П. № П-73663 захоўваецца ў ДА РФ.

Кр.: Бутовский Полигон.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"